?

Log in

No account? Create an account

Previous 10 | Next 10

Apr. 16th, 2013

bismilah

гісторыя

Гісторыя вельмі цікавая жанчына...
Танец зь ёй захапляе і зацягвая...
Філасофія стаіць ля сценкі і нэрвова таргае насоўку...
Культуралогія сёрбае сёмае марціні каля бара...
Рэлігія сьлёзна чытае малітву і перабірае ружанец...
Але...
Гісторыя самая здрадлівая і звадлівая жанчына...
Азірніся на гэтых прыгажунь, якімі набітая танцавальная заля: філалогія, фізіка, геаграфія, матэматыка...
Яны ўсе панадныя, але...
Яны бездань, якая паглыне тваю творчую актыўнасць...
Ты ахвяруеш ім ўсяго сябе і застанешся з парэшткамі сябе, на прыканцы жыцця...
Твае дзець адвярнуцца ад цябе і стануць спажываю для маладзейшых за цябе...
Тых, хто яшчэ не ведаюць гэтых жанчынаў...
Tags:

Feb. 20th, 2013

bismilah

Новая эстэтыка ў польскай музыцы

Originally posted by voranau at Новая эстэтыка ў польскай музыцы


Feb. 5th, 2013

bismilah

(no subject)



А какая змея ваша?
bismilah

гульня ў хованкі

Кідаю манетку і водзіць яна...
Я заплюшчваю вочы і лічу да дзевяці...
Дзе яна?...
Толькі сьмех, толькі плач...

Ад водараў мазяў тваіх імя тваё...
Ты скажы, каханьне душы маёй, дзе ты пасьвіш? дзе апоўдні ты адпачываеш?...

Кідае манетку і водзіць яна...
Яна заплюшчвае вочы і я страчваю яе...
Дзе я?...

Увёў ён мяне ў дом піру, нада мной яго сьцяг -- каханьне!...
"Адчыні мне, сястрыца, каханая, мая беспахібная, чыстая горлінка, бо галава мая -- абрасілася, мае кучары -- ў начной вільгаці"...

Калі ж мы знойдзем адзін аднаго?...
Калі я адшукаю цябе і сябе?...
Калі ты адшукаеш мяне, і вернеш мяне мне?...

Пячаткай мяне пакладзі на сэрца сваё, пакладзі на рукі, як пярсцёнак: бо каханне, як сьмерць -- моцнае; рэўнасьць, як пекла -- лютая; стрэлы яго -- стрэлы вогненныя; яно -- полымя непагаснае.
Вялікія воды ня могуць любоў патушыць, і рэкі яе не затопяць. Калі б хто даваў багацьці дома свайго за каханне, іх адзілілі б з пагардай.

Jan. 29th, 2013

bismilah

(no subject)



А какая дорога ваша?

Jan. 26th, 2013

bismilah

?

Усё пад пытаньнем

Jan. 12th, 2013

bismilah

Трэці

9. І сказаў Бог: хай зьбярэцца вада, якая пад небам, у адно месца, і хай явіцца суша. І сталася так.
10. І назваў Бог сушу зямлёю, а збор вады назваў морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
11. І сказаў Бог: хай уродзіць зямля зеляніну, траву, каб сеяла насеньне, дрэва плоднае, каб радзіла паводле роду свайго плод, у якім насеньне яго на зямлі. І сталася так.
12. І ўтварыла зямля зеляніну, траву, што сеяла насеньне паводле роду яе, і дрэва, што радзіла плод, у якім насеньне паводле роду ягонага. І ўбачыў Бог, што гэта добра.
13. І быў вечар, і была раніца: дзень трэці.
(Быцьцё 1:8-13)

Гэтая тройка, якая пасярэдзіне, паміж 1 і 2
Гэтая тройка, якая ёсць сувязь 1 і 2
Гэтая тройка, якая абумоўвлівае Адзінкай і Двойкай
Гэтае памежнае паміж
Што можна сказаць пра яго і дзе знайсці?
Мы звыкліся да двоек ў нашым жыцці. Але да тройкі -- не звыклыя ні ў якім разе.
Бачыць тры, там дзе так хочацца ўбачыць два.
І адчуць, што трэцяе -- крыніца ўсяго ўраўнаважанага і зьменлівага.
Сонечны вецер, які не ашчаджае
Сонечны вецер, які нараджае і знішчае
Тры
Трэці дзень
Тройца
Каб адчуць цябе, хаця б на імгненьне.
Адчуць твой смак, пакаштаваць твайго элексіру.
Трэці -- віно сьвятых, атрутнае і гаючае.

Dec. 17th, 2012

bismilah

дыспазіцыя

Занаходзіцца ў месцы паміж
Аддаленым, якое адначасова і адмаўляе іншае і вызначаецца іншым.
Такая дыспазіцыя
Агледзеўся і разумееш, што тут дыс-, у гэтым месцы толькі дыс-
Каб зразумець падвоенасць
каб стаць адзіным у гэтай падвоенасці
у гэтай стоме
у гэтай маўклівай стоме падвоенасці, калі змагацца -- у любым выпадку азначае: змагацца з самім сабою, разбураць сваю пазіцыю, дзеля зьнішчэння гэтага дыс-
Імкнуцца да невыноснай Прастэчы. Прастэчы шляху -- шляху які ўбірае ў сябе ўсялякае дыс-, усялякую пазіцыю.
Шляху -- які пакідае ўсё абапал.
Але пакуль толькі: дыспазіцыя.

Nov. 30th, 2012

bismilah

Фінал?

Сатурн ў Восьмым Доме.
Сімвалічна: Сігніфікатар квэрэнта -- Бог Сьмерці Сатурн, Знаходзіцца ў Восьмым Доме -- Доме Сьмерці.

- имам встает в направлении Каабы, перпендикулярно телу покойного мужчины или женщины, на уровне груди, сердца;[6]
- последовательно проговариваются четыре такбира. Кисти рук поднимаются на уровень ушей только с первым такбиром. После каждого такбира молящийся опускает руки на живот прямо под пупком.
Ният (намерение): "Я намереваюсь выполнить погребальную молитву за лежащего предо мной покойного";[7]
Первый такбир с поднятием кистей рук. Проговорив такбир и опустив руки на живот прямо под пупком, молящийся говорит: "Субхаанакя аллаахумма ва бихамдикь, ва табаарака-смукь, ва та‘аляя джаддукь, ва ляя иляяхэ гайрукь";[8]

سُبْحَانَكَ اَللَّهُمَّ وَ بِحَمْدِكَ وَ تَبَارَكَ اسْمُكَ
وَ تـَعَالَى جَدُّكَ وَ لاَ إِلَهَ غَيْرُكَ
Второй такбир. Проговорив второй такбир, молящийся читает "Салават";[9]
Третий такбир. После него проговаривается молитва за покойного:
"Аллаахумма-гфир ляху вархамх, ва ‘аафихи ва‘фу‘анх, ва акрим нузуляху ва васси‘ мудхаляху, вагсыльху биль-ма’и вас-сальджи валь-барад, ва наккыхи миналь-хатайа кямя юнакка ссавбуль-абъяду минад-данас. Ва абдильху даран хайран мин даарих, ва ахлян хайран мин ахлих, ва адхыльхуль-джанната ва кыхи фитнаталь-кабри ва ‘азабан-наар".[10]
اَللَّهُمَّ اغْفِرْ لَهُ وَ ارْحَمْهُ ، وَ عَافِهِ وَ اعْفُ عَنْهُ ، وَ أَكْرِمْ نُزُلَهُ وَ وَسِّعْ مُدْخَلَهُ ، وَ اغْسِلْهُ بِالْمَاءِ وَ الثَّلْجِ وَ الْبَرَدِ ، وَ نَقِّهِ مِنَ الْخَطَايَا كَمَا يُنَقَّى الثَّوْبُ الْأَبْيَضُ مِنَ الدَّنَسِ ، وَ أَبْدِلْهُ دَارًا خَيْرًا مِنْ دَارِهِ ، وَ أَهْلاً خَيْرًا مِنْ أَهْلِهِ ، وَ أَدْخِلْهُ الْجَنَّةَ ، وَ قِهِ فِتْنَةَ الْقَبْرِ وَ عَذَابَ النَّارِ

Вслед за этим читается молитва-ду‘а за всех живых и мертвых мусульман:
"Аллаахумма-гфир ли хайинаа ва майитинаа ва шаахидинаа ва гааибинаа, ва сагииринаа ва кябииринаа, ва закяринаа ва унсаанаа, аллаахумма ман ахьяйтаху миннаа фа ахьихи ‘аляль-ислам, ва ман таваффайтаху миннаа фа таваффаху ‘аляль-иимаан, аллаахумма ляя тахримнаа аджраху ва ляя тудыллянаа ба‘дах".[11]
اَللَّهُمَّ اغْفِرْ لِحَيِّنَا وَ مَيِّتِنَا وَ شَاهِدِنَا وَ غَائِبِنَا ، وَ صَغِيرِنَا وَ كَبِيرِنَا ، وَ ذَكَرِنَا وَ أُنْثَانَا ، اَللَّهُمَّ مَنْ أَحْيَيْتَهُ مِنَّا فَأَحْيِهِ عَلَى الْإِسْلامِ ، وَ مَنْ تَوَفَّيْتَهُ مِنَّا فَتَوَفَّهُ عَلَى الْإِيمَانِ ، اَللَّهُمَّ لا تَحْرِمْنَا أَجْرَهُ وَ لا تُضِلَّنَا بَعْدَهُ

Проговорив четвертый такбир, также как второй и третий без поднятия кистей рук, молящийся, со словами приветствия "ас-саляяму ‘аляйкум ва рахматуллаах" поворачивает голову сначала в правую сторону, смотря на плечо, а затем, повторяя слова приветствия, – в левую. На этом погребальная молитва завершается.

Nov. 28th, 2012

bismilah

Вертыкаль

Некалі, беларусы, палюбілі “вертыкаль”
Але…
Страта істотнага элементу вертыкалі: яна зьліваецца з восьсю Сусьвету, на якую нанізана іерархія ўзроўнеў.
Гэтая вось – вось якая спалучае Так і Не, Сьцьвярджэньне і Адмаўленьне, Верх і Ніз, Нябёсы і Зямлю.
Гэтая вось – тое што спалучае, замірае, аб’ядноўвае. І, адначасова, тое што стварае, перакладае, запісвае.
Вось цягнецца зь верху ў ніз. Таму крыніцай яе можа быць толькі Вяршыня: Бог, Абсалют, Нябёсы.
Вертыкаль – мае на ўвазе сакралізаваную ўладу, на якую ты маеш толькі столькі правоў, сколькі табе патрэбна на тым ўзроўні іерархіі, якую ты займаеш.
Вертыкаль – сакралізуе ўладу, паколькі Ўлада зыходзіць ад Адзінага.
Таму вертыкаль – гэта жорсткая іерархія, якая базуецца не на волі асобнага суб’екта, а на ўсеагульнай логіке Дамінавання Прынцыпаў, якія закладзены ў Адзінстве.
Ўсялякая іншая ўлада – дэсакралізаваная і зьяўляецца выпадковай.

Previous 10 | Next 10