Нехта сказаў: “Ёсць нешта, што я запамятаваў”.
Румі адказаў: Ёсьць адна рэч у гэтым сьвеце, якую нельга ніколі запамятаць. Калі вы запамяталі ўсё астатняе, але не запамяталі яе, у вас няма прычынаў турбавацца. Але, калі вы зрабілі і помнілі ўсё астаняе, аднак запамяталі гэтую рэч, то вы ўвогуле нічога не зрабілі.
Гэта падобнае да таго, калі б кароль паслаў вас у краіну выканаць спецыяльнае заданне. Калі вы прыбудзеце і выканаеце тысячу іншых заданняў, а не выканаеце гэтае асаблівае заданне, гэта будзе азначаць, што вы не зрабілі ўвогуле нічога.
Усім рэчам прызначана заданне. Нябёсы пасылаюць дождж і сьвятло для раслінаў на палях, каб яны прарасталі і зараджалася ў іх жыцьцё. Зямля дае насенне і нараджае фрукты, яна прымае і пазвае тысячы тысячаў цудаў, настолькі шматлікіх, што іх усіх не перакажаш. Горы даюць месцанароджанні золата і срэбра. Усе гэтыя рэчы: нябёсы, зямля і горы – робяць, аднак яны не робяць тую адзіную рэч, тое асаблівае заданне, якое падрыхтавана для нас.
Мы ахвяраваныя Даверу. Нябёсы
Зямля і горы
Яны адмовіліся несьці гэта і яны спужаліся гэтага,
Але чалавек панёс гэта.
Зразумела, ён жа такі дурны і грэшны.
Такім чынам, людзі атрымалі заданне, і калі яны выконваюць яго, іх усё глупства і грахоўнасць знікаюць.
Ты кажаш: “Глянь на ўсю працу, якую я зрабіў, нават, калі я не выканаў гэтае заданне”. Ты не быў створаны дзеля ні для аднаго з гэтых заданняў! Гэта падобна да тако, калі ты атрымаў меч з вельмі каштоўнай Ідыйскай сталі, якую мы можам знайсці толькі ў скарбніцах каралёў, і ты абыходзішся з ім як з нажом мясніка для таго, каб адразаць сапсаванае мяса, і кажаш: “Я не выкарыстоўваю яго як меч, я выкарыстоўваю яго больш прыдатным спосабам”. Альбо гэта падобна да таго, калі б ты ўзяў вялі залаты кубак для прыгатавання рэпы, у той час, калі за маленькую частку гэтага золата, можна было б прыдбаць сотню катлоў. Альбо гэта падобна да того, калі б ты ўзяў дамаскі кінжал з найлепшага отпуску, для таго, каб павесіць парэзаны гарбуз, і кажаш: “Я прыдумаў для яго добрае выкарыстанне. Я падвесіў гарбуз на ім. Марна выкарыстоўваць яго як кінжал.” Якое гэта будзе глупства! Гарбуза добра будзе вісець і на драўляным альбо металічным цьвіку, чый кошт значна меншы, навошта выкарыстоўваць кінжал коштам ў тысячу фунтаў?
Аднойчы паэт сказаў:
Ты значна больш каштоўны чым неба і зямля,
Што я яшчэ магу сказаць?
Ты не ведаеш свайго ўласнага значэння.
( Read more... )